Паводле прадстаўніцы АПК за 2025 год:
- Беларусамі атрыманыя больш за 300 акадэмічных стыпендый у ЕС.
- Падтрыманыя каля 150 магістрантаў.
- Больш за 1000 беларусаў прынялі ўдзел у праграмах абмену і валанцёрства ЕС.
- Інвестыцыі ЕС у адукацыю беларусаў склалі больш за 2 млн еўра.
- Падтрыманыя каля 300 маладых прафесіяналаў у прадпрымальніцтве.
- Праведзена больш за 250 індывідуальных кансультацый і больш за 10 семінараў і трэнінгаў для моладзі па ўмацаванні патэнцыялу.
Сярод праблем Маргарыта Ворыхава назвала бар'еры для беларусаў, якія не даюць магчымасць «тысячам выпускнікоў школ падавацца ва ўніверсітэты ЕС, некаторыя праграмы ЕС тэхнічна застаюцца закрытымі», а пры гэтым «адукацыйныя рэпрэсіі ўнутры Беларусі працягваюць штурхаць людзей у вымушаную міграцыю».
«Паводле ацэнак, 48% беларускіх мігрантаў паведамляюць пра поўную страту кар’еры за мяжой. Прафесійная недазанятасць рэальная і вымяральная. Гэта азначае, што падтрымку інтэграцыі на рынку працы ЕС трэба пашыраць, прызнанне прафесійных кваліфікацый павінна палепшыцца, шляхі інвестыцый у вяртанне трэба ствараць ужо цяпер», — падкрэсліла прадстаўніца АПК.
вх