Беларуская Служба

За мінулыя 10 дзён Літва не выявіла ніводнага метэазонда з Беларусі

01.01.2026 16:14
Апошні раз такія аэрастаты перахоплівалі 20 снежня — тады іх было тры.
     ()
Метэазонд з кантрабандай у Польшчы (ілюстрацыя)https://www.podlaski.strazgraniczna.pl/pod/aktualnosci/67677

За апошнія дзесяць дзён літоўскія памежнікі не зафіксавалі ніводнай спробы даставіць кантрабандныя цыгарэты з Беларусі з дапамогай метэазондаў. Апошні раз такія аэрастаты перахоплівалі 20 снежня — тады іх было тры, паведаміў дарадца Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы Гедрус Мішуціс, паведамляе euroradio.fm.

Паводле яго, зніжэнню актыўнасці кантрабандыстаў паспрыяла халоднае і ветранае надвор’е. Метэазонды не кіруюцца і цалкам залежаць ад напрамку і сілы ветру, якія могуць істотна адрознівацца на розных вышынях, таму прадказаць маршрут палёту складана.

Усяго ў 2025 годзе літоўскія памежнікі канфіскавалі больш за 1,4 мільёна пачкаў нелегальных цыгарэт, дастаўленых з Беларусі з дапамогай метэазондаў і дронаў. Было перахоплена 635 метэазондаў і пасаджана 59 дронаў. Для параўнання, у 2024 годзе зафіксавалі 226 метэазондаў, а ў 2023-м — усяго тры.

У сярэдзіне снежня паліцыя і пракуратура Літвы правялі маштабную аперацыю супраць кантрабандыстаў, у ходзе якой затрымалі 21 чалавека.

эж