Беларуская Служба

Зяленскі заявіў, што Беларусь дапамагае расійскім дронам абыходзіць украінскія сродкі СПА

02.01.2026 16:07
Расія магла размясціць у Беларусі магутныя комплексы радыёэлектроннай барацьбы - спецыяліст. 
   Shahed
Беспілотны лятальны апарат ShahedAnelo/Shutterstock

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Беларусь дапамагае расійскім дронам абыходзіць украінскія сродкі СПА. «Еўрарадыё» спытала ў беларускага аэраразведчыка з пазыўным «Крот», які ваяваў ва Украіне, як гэта можа выглядаць.

Ён выказаў здагадку, што Расія магла размясціць у Беларусі магутныя комплексы РЭБ (радыёэлектроннай барацьбы). Гэтыя комплексы глушаць радыёлакацыйныя станцыі СПА, ствараюць перашкоды каналам сувязі і скажаюць радыёлакацыйную абстаноўку. Гэта зніжае далёкасць, з якой украінскія сродкі могуць выяўляць цэлі, а таксама ўскладняе працэс іх суправаджэння.

«Таксама з тэрыторыі Беларусі можа весціся радыёэлектронная разведка – перахоп сігналаў украінскіх РЛС, вызначэнне частот, рэжымаў працы і размяшчэння СПА. Далей гэтыя дадзеныя могуць выкарыстоўвацца для падаўлення або абыходу сродкаў РЭБ», – патлумачыў «Крот».

Ён не выключае, што гэтыя дзеянні могуць дапаўняцца і працай паветраных комплексаў.

«Гаворка пра самалёты РЭБ і ДРЛА – такі, напрыклад, быў пашкоджаны ў Мачулішчах. Бо чым вышэй радыёгарызонт, тым большы ахоп», – тлумачыць «Крот».

Ён дадае, што паўночная частка Украіны – гэта пераважна раўніна, і такі рэльеф толькі палягчае працу з беларускага боку.

вс