42 тыс. 714 спробаў незаконнага пераходу мяжы з беларускай тэрыторыі зафіксавалі ў 2025 годзе суседнія краіны Еўрапейскага Саюза, сведчыць праведзены «Позіркам» аналіз звестак іх памежных службаў.
Гэта на 6 тыс. 423 спробы (17,7%) больш, чым у 2024-м (36 тыс. 291), і на 636 (1,5%) больш, чым у 2023-м (42 тыс. 078).
Статыстыка ў разрэзе краін выглядае наступным чынам: Літва – 1 тыс. 651 спроба (+64,8% да папярэдняга года), Латвія – 12 тыс. 008 (рост у 2,26 раза), Польшча – 29 тыс. 055 (-3,1%).
Найбольш напружанымі былі май (6 тыс. 825 спробаў, або 220 у сярэднім за суткі), жнівень (6 тыс. 685, 216) і чэрвень (6 тыс. 172, 206), найбольш спакойнымі – студзень, снежань (па 431, 14) і люты (686, 25).
У першы дзень 2026 года адзначана 3 спробы пераходу (усе – у Літву).
вс