«Калі няма дыялогу з грамадствам і падтрымкі народа, канец улады заўсёды нечаканы і жорсткі», – напісаў у сваім Тэлеграм-канале намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка. Яго словы цытуе «Позірк».
Суправадзіўшы свой каментарый фота Аляксандра Лукашэнкі са зрынутым 3 студзеня амерыканскімі вайскоўцамі прэзідэнтам Венесуэлы Нікаласам Мадура, палітык падкрэсліў: «Адзіны сцэнарый для атачэння Лукашэнкі – ужо цяпер зрабіць усё неабходнае для зменаў у Беларусі мірным спосабам – круглы стол».
«Час працуе супраць дыктатуры», – адзначыў Латушка.
вс