Беларуская Служба

У «Белпола» ёсць дакладныя планы ўсіх рэзідэнцый Лукашэнкі – прадстаўнік арганізацыі

04.01.2026 15:54
«На ўсялякі выпадак паведамляем: усе планы будынкаў, чарцяжы, схемы камунікацый і іншая дробязь у нас, зразумела, ёсць». 
  2025
У сакавіку 2025 года арганізацыя «Белпол» апублікавала расследаванне пра яшчэ адну рэзідэнцыю Аляксандра Лукашэнкі YouTube/BELPOL/screen

У «Белпола» ёсць дакладныя планы ўсіх рэзідэнцый Лукашэнкі, напісаў у «Фэйсбуку» прадстаўнік арганізацыі былых беларускіх сілавікоў Уладзімір Жыгар. Такім чынам ён адрэагаваў на інфармацыю пра тое, што амерыканскае падраздзяленне спецыяльных аперацый адпрацоўвала захоп Нікаласа Мадура на макеце-копіі яго рэзідэнцыі.

«Каб узяць Мадура, Delta Force прадбачліва пабудавала дакладную копію ягонага дома і адпрацавала ўсё да аўтаматызму – каб, не дай бог, без накладак. Спадарства! На ўсялякі выпадак паведамляем: усе планы будынкаў, чарцяжы, схемы камунікацый і іншая дробязь у нас, зразумела, ёсць. Заўсёды радыя дапамагчы. Працуем без выходных», – напісаў не без іроніі Уладзімір Жыгар.

вс

Новая рэзідэнцыя Лукашэнкі: адны шторы і карнізы каштавалі 280 тыс. долараў — расследаванне (ВІДЭА)

16.03.2025 19:16
На тэрыторыі рэзідэнцыі знаходзяцца тры будынкі, кожны з якіх можна параўнаць з элітнай гасцініцай, і верталётная пляцоўка.