Беларуская Служба

Лукашэнка паўтарае памылкі Мадура, але ў большым маштабе, – палітолаг Ігар Тышкевіч

05.01.2026 17:15
Сітуацыя з элітамі ў Беларусі вельмі нагадвае Венесуэлу.
                 -.
Нікалас Мадура і яго жонка Сілія Флорэс падчас транспарціроўкі ў будынак федэральнага суда для прад'яўлення абвінавачання ў Нью-Ёрку.PAP/EPA/Stringer

Беларускія аналітыкі разважаюць пра ўплыў захопу прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадура на міжнародныя адносіны і сітуацыю ў асобна ўзятых краінах. На думку палітолага Аляксандра Фрыдмана, падзея стала сур’ёзным сігналам для аўтарытарных рэжымаў, у тым ліку для Беларусі. Праўда, апошнімі тыднямі назіралася асцярожнае пацяпленне адносін паміж Мінскам і Вашынгтонам, але ў Аляксандра Лукашэнкі ўзнікае дадатковая нагода для трывогі, - дадаў эксперт у каментары для радыё Рацыя.

«Лукашэнку ніхто атакаваць не будзе, шкада на яго ракет», – мяркуе палітолаг Ігар Тышкевіч. Але, паводле яго слоў, сітуацыя з элітамі ў Беларусі вельмі нагадвае Венесуэлу. А значыць, пытанне лаяльнасці бліжэйшага асяроддзя можа стаць вельмі актуальным.

На думку Тышкевіча, Лукашэнку вельмі цяжка будзе дачакацца канца тэрміну паўнамоцтваў, паколькі ён робіць падобныя памылкі, як і Мадура.

 Адна з прычын – у тым ліку незадаволенасць эліт, і адзін са сцэнарыяў – гэта альбо палацавы пераварот, альбо сабатаж з боку бліжэйшага атачэння. Вось якраз кейс з Мадура паказвае, як гэта адбылося, напрыклад, у Венесуэле. У Беларусі можа быць крыху па-іншаму, залежыць шмат ад таго, што робіць сам Лукашэнка. Пры гэтым, шлях Мадура ён спрабуе капіяваць з усімі яго памылкамі, толькі маштаб некаторых з іх павялічваючы на парадак.

Нагадаем, Нікалас Мадура быў захоплены ў суботу амерыканскім спецназам падчас маланкавай акцыі.

нг

Венесуэла: былы кандыдат ад апазіцыі заявіў, што звяржэнне Мадура — важны, але недастатковы крок

05.01.2026 10:09
Эдмунда Гансалес Уруція — венесуэльскі палітык і дыпламат, кандыдат ад апазіцыі на прэзідэнцкіх выбарах 2024 года.

Дэмакратычная будучыня Венесуэлы пад пытаннем

05.01.2026 14:26
ЗША робяць стаўку на старыя эліты пад сваім наглядам.