Беларуская Служба

На выезд у Польшчу стаяць дзясяткі аўтобусаў

06.01.2026 11:27
У памежных чатах пасажыры актыўна абмяркоўваюць, як скарыстацца магчымасцю перасесці ў аўтобусы, якія стаяць бліжэй да граніцы.
Аўтобусная чарга перад пунктам пропуску "Брэст" Крыніца: t.me/granica_bypl

Паводле стану на 10:00 гадзіну раніцы 6 студзеня ў чарзе ў памежным пункце пропуску «Брэст» на выезд з Беларусі стаяў 81 аўтобус і 830 легкавых аўтамабіляў, паведаміў Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі.

У памежных чатах пасажыры актыўна абмяркоўваюць, як скарыстацца магчымасцю перасесці ў аўтобусы, якія стаяць бліжэй да граніцы. Гэта каштуе 50 еўра. У выніку праходжанне мяжы займае каля 10 гадзін, а праход мяжы з Польшчы ў Беларусь – каля трох гадзін, інфармуе «Еўрарадыё».

Як паведамляюць кіроўцы легкавікоў, ад заняцця месца ў электроннай чарзе да выкліку аўтамабіля на мяжу праходзіць каля сутак. Граніцу ўдаецца прайсці за тры-чатыры гадзіны.

Чэргі легкавікоў на выезд з Беларусі ёсць таксама ў Бераставіцы (108) і Брузгах (180). Больш нідзе чэргаў на выезд з Беларусі ў Еўрасаюз зранку 6 студзеня не было.

вс