Беларуская Служба

Атэстацыю ў Нацбанку Беларусі цяпер змогуць прайсці толькі палітычна лаяльныя банкіры

07.01.2026 08:50
Дыскрэдытуючымі лічацца ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, заклікі да іх правядзення, а таксама любая дзейнасць, якую ўлады трактуюць як дыскрэдытацыю дзяржавы і яе органаў.
Ілюстрацыя pozirk.online

Нацбанк Беларусі ўнёс змены ў інструкцыю аб атэстацыі банкіраў, паводле якіх цяпер будзе ўлічвацца іх палітычная лаяльнасць. Рэгулятар лічыць, што ўдзел у пратэстах, «няправільныя» каментары, рэпосты і нават лайкі ў інтэрнэце могуць шкодзіць дзелавой рэпутацыі, паведамляе «Наша Ніва»

Згодна з новымі правіламі, дыскрэдытуючымі лічацца ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, заклікі да іх правядзення, а таксама любая дзейнасць, якую ўлады трактуюць як дыскрэдытацыю дзяржавы і яе органаў. Сюды ж аднесена супрацоўніцтва з «экстрэмісцкімі фарміраваннямі», распаўсюд або захоўванне матэрыялаў, уключаных у спіс экстрэмісцкіх.

Пры гэтым у Беларусі да такіх матэрыялаў часта адносяць навіны і тэксты незалежных СМІ. У выніку банкіры рызыкуюць не прайсці атэстацыю і страціць кіраўнічыя пасады нават за звычайную актыўнасць у сацсетках, не кажучы ўжо пра ўдзел у палітычным жыцці.

эж