Беларуская Служба

Лукашэнка прызначыў свайму сыну Мікалаю стыпендыю як адоранаму студэнту

07.01.2026 14:01
На сацыяльныя стыпендыі было выдзелена больш за мільён рублёў з дзяржаўнага бюджэту.
  i
Мікалай Лукашэнка i Аляксандр Лукашэнка nashaniva

31 снежня 2025 года Аляксандр Лукашэнка прызначыў за кошт бюджэту стыпендыі для «сацыяльнай падтрымкі адораных навучэнцаў» на першы семестр бягучага навучальнага года. Дапамога складае 251,99 рубля ў месяц.

Як паведамляе «Свабода», у спісе Савета спецыяльнага фонда Лукашэнкі па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў каля 200 чалавек, а сярод іх студэнт чацвёртага курса БДУ Мікалай Лукашэнка, у прыватнасці малодшы сын беларускага дыктатара.

На сацыяльныя стыпендыі было выдзелена больш за мільён рублёў са спецыяльнага фонду Лукашэнкі, які фармуецца з дзяржаўнага бюджэту.

аз