Беларуская Служба

Летась Беларусь імпартавала рэкордную колькасць марынаваных агуркоў з Расіі

07.01.2026 15:01
Такім чынам краіна стала галоўным пакупніком расійскіх марынаваных агуркоў і карнішонаў.
Ai
Aгуркikasjanf/pixabay.com/CC0

Па выніках за 11 месяцаў 2025 года Беларусь узначаліла топ пакупнікоў расійскіх кансерваваных агуркоў і карнішонаў, паведамляе выданне «Беларусы і рынак».

За гэты перыяд беларусы імпартавалі марынаваных агуркоў на 5 млн долараў.

За Беларуссю ідуць Казахстан (амаль 4 млн долараў), Кітай (больш за 600 тыс.), Кыргызстан (больш за 400 тыс.) і Ізраіль (больш за 350 тыс.).

Як адзначаюць у «Аграэкспарце», расійскі экспарт кансерваваных агуркоў у мінулым годзе наблізіўся да рэкорду.

За гэты перыяд Расія экспартавала 9 тыс. тон агуркоў і карнішонаў на амаль 12 млн долараў. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года аб'ём паставак вырас на 27% у натуральным выражэнні і 47% – у вартасным.

аз