Беларуская Служба

Усіх беларускіх міністраў абавязалі сачыць за знешнім гандлем

07.01.2026 18:01
Такім чынам, напрыклад, міністр культуры цяпер адказвае за экспарт у Перу і Парагвай, а аховы здароўя – за Гану і Японію.
ЭкспартPhoto: echosystem/pixabay.com/CC0 Public Domain

Урад Беларусі прызначыў адказных за «нарошчванне і дыверсіфікацыю» экспарту. У выніковым спісе апынуліся і члены Саўміна, і кіраўнікі абласцей, і кіраўнікі дзяржканцэрнаў – усім «прыпісалі» розныя рэгіёны Расіі, а таксама па некалькі краін, паведамляе «Еўрарадыё».

Напрыклад, прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын цяпер адказвае за павелічэнне экспарту ў Маскву і Санкт-Пецярбург. А кіраўнік Нацбанка Раман Галоўчанка – за Кенію і Аргенціну.

Першаму віцэ-прэм’еру Мікалаю Снапкову даверылі Ленінградскую вобласць, а таксама Казахстан і Кітай. Віцэ-прэм’ерка Наталля Пяткевіч цяпер курыруе гандаль з Пскоўскай вобласцю, Арменіяй і Азербайджанам.

Міністр культуры цяпер адказвае за экспарт у Перу і Парагвай, а аховы здароўя – за Гану і Японію. Кіраўніку Белдзяржхарчпрама даручылі нарошчваць экспарт у Малайзію і на Тайланд.

аз