Беларуская Служба

На больш за 7 000 скарацілася за год колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве

08.01.2026 12:01
Дадзеныя сведчаць пра тое, што ў 2025 годзе колькасць легалізаваных у краіне беларусаў зніжалася ад месяца да месяца.
Сцяг Літвыjorono/pixabay.com/CC0 Public Domain

За год колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве скарацілася на больш за 7 000. Паводле статыстычных дадзеных Дэпартамента міграцыі пры Міністэрстве ўнутраных спраў Літвы, на 1 студзеня 2026 года дзейны дазвол на пражыванне ў Літве мела 50 286 грамадзян Беларусі.

На пачатак 2025 года ў згаданай краіне налічвалася 57 511 беларускіх грамадзян з адпаведным дазволам. Такім чынам, за год іх колькасць скарацілася на 7 225 або на 12,56%, паведамляе «Позірк».

Праведзены сайтам аналіз дадзеных міграцыйнай службы Літвы паказаў, што колькасць легалізаваных у краіне беларусаў летась планамерна зніжалася ад месяца да месяца:

на 1 лютага – 55.595 (-1.916, або -3,33% да папярэдняга месяца);

на 1 сакавіка – 54.181 (-1.414; -2,54%);

на 1 красавіка – 53.739 (-442; -0,82%);

на 1 траўня – 53.284 (-455; -0,85%);

на 1 чэрвеня – 52.662 (-622; -1,17%);

на 1 ліпеня – 52.287 (-375; -0,71%);

на 1 жніўня – 51.962 (-325; -0,62%);

на 1 верасня – 51.520 (-442; -0,85%);

на 1 кастрычніка – 51.213 (-307; -0,6%);

на 1 лістапада – 50.895 (-318; -0,62%).

За снежань 2025-га колькасць стала меншай на 609 (-1,2%).

аз