Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні падрыхтавала новы беларускі каляндар, які аб’ядноўвае важныя падзеі, памятныя дні і культурныя традыцыі Беларусі. У ім ёсць як знакавыя даты гісторыі, так і новыя святы, якія з’явіліся пасля 2020 года.
Каляндар можна спампаваць і дадаць у свой Google-каляндар. Гэта просты спосаб быць у курсе і разам пераасэнсоўваць беларускую гісторыю і традыцыі.
Павал Баркоўскі піша ў Фэйсбуку, што ў ім адзначаныя святочныя і памятныя дні, якія маюць адрозненне ад «афіцыйнага» стандарту: «Найбольш пастараліся закрануць: гэта пытанне шматэтнічнасці і шматканфесійнасці Беларусі, таму пазначаныя не толькі традыцыйныя праваслаўныя і каталіцкія святы. Таксама ёсць месца народнаму календару і новым датам, што нараджаюцца ў найноўшай гісторыі».
ав