Беларуская Служба

З-за моцнага снегападу ў Беларусі масавы затрымліваюцца цягнікі

09.01.2026 14:24
З-за складаных умоў надвор’я (моцны снегапад, парывісты вецер) на участках Мінск — Орша, Мінск — Гомель, Мінск — Брэст, Жлобін — Калінкавічы цягнікі ідуць з адхіленнем ад графіка руху, паведаміла Беларуская чыгунка (БЧ).
Ілюстрацыйнае фотаScreenshot z Youtube

З вечара 8 студзеня ў Мінску з-за моцнага снегу парушана праца грамадскага транспарту. Прадпрыемства «Мінсктранс» да паўночы апублікавала каля 20 паведамленняў аб спыненні і/або змене маршрутаў у розных раёнах сталіцы, піша «Позірк».

З раніцы 9 студзеня паведамляецца пра 30 паведамленняў. Як сведчыць анлайн-табло на сталічным чыгуначным вакзале, затрымка цягнікоў носіць масавы характар і складае да 2 гадзін. На сайце Беларускай чыгункі паведамлялася пра затрыманне адпраўлення электрычкі Мінск — Беларусь на 2 гадзіны 40 хвілін.

Раніцай 9 студзеня Міністэрства энергетыкі паведаміла, што з-за непагадзі парушалася электразабеспячэнне ў 251 населеным пункце. У Віцебскай вобласці больш за ўсё пацярпеў Полацкі раён, у Мінскай — Маладзечанскі, Слуцкі, Мінскі, у Гомельскай — Рэчыцкі і Жлобінскі. Паводле даных прадпрыемства «Белэнерга» на 10:00, аднаўленчыя работы працягваліся ў 24 населеных пунктах, пераважна ў Віцебскай і Гомельскай абласцях.

Крыніца: Позірк/юл