Беларуская Служба

Прымусам вывезенага з Беларусі журналіста Ігара Карнея запрашаюць вярнуцца ў Мінск

09.01.2026 15:32
Лукашэнкаўскі Следчым камітэце запрасіў яго, каб аддаць 1 рубель.
Ліст са Следчага Камітэтаhttps://www.facebook.com/ihar.karnei

Вывезенага з Беларусі журналіста Ігара Карнея запрашаюць вярнуцца ў Мінск, каб забраць 1 рубель у Следчым камітэце. 

Пра гэта былы палітвязень напісаў на сваёй старонцы ў Facebook. 

«Могуць жа парадаваць, калі захочуць). Сьледчы камітэт запрашае ў сваё менскае ўпраўленьне, каб я мог забраць па ведамасьці… 1 рубель. Не, ніякая не апіска: не 1000, не 100 і нават не 10. А менавіта 1!», зазначае журналіст.

Ігар Карней нагадаў, што яго не толькі кінулі за краты па сфальсіфікаваным абвінавачанні, але пакаралі 20 тысячамі рублёў матэрыяльнай кампенсацыі, а потым выкарыстоўвалі ў турме яго бясплатную нявольніцкую працу.

юл