Беларуская Служба

У Беларусі няма ракетнага комплексу «Арэшнік»! Аб гэтым заявіў у сваім расследаванні BelPol

11.01.2026 15:52
Аўтары звяртаюць увагу на 35-секундны відэаролік, апублікаваны 30 снежня 2025 года. 
.  ,      .
А. Лукашэнка заяўляў, што комплекс "Арэшнік" ужо ў Беларусі. Фота: IMAGO/Kristina Kormilitsyna/Imago Stock and People/East News, X/screen

У Беларусі няма комплексу «Арэшнік», відэа Мінабароны пра яго размяшчэнне — пастановачнае. Пра гэта гаворыцца ў відэа аб’яднання BelPol, апублікаваным на платформе «YouTube» пад загалоўкам «Чаму „Арэшнік“ — самая вялікая хлусня Лукашэнкі».

Аўтары звяртаюць увагу на 35-секундны відэаролік, апублікаваны 30 снежня 2025 года. Міністэрства абароны сцвярджала, што на паказаных кадрах — «рытуал заступлення на баявое дзяжурства рухомага грунтавога ракетнага комплексу «Арэшнік», дастаўленага ў Беларусь. Паводле звестак belpol, гэта відэа — пастановачнае.

Аб’яднанне падкрэслівае, што такая інфармацыя атрыманая ім ад некалькіх незвязаных паміж сабой крыніц у Мінабароны. «Няма абсалютна ніякіх доказаў таго, што відэа не было знятае ў Расіі»,  — гаворыцца ў расследаванні арганізацыі.