Беларуская Служба

Арт-менеджэр Алег Ларычаў затрыманы па крымінальнай справе

12.01.2026 12:47
Алег Ларычаў быў затрыманы напрыканцы лістапада, а ў снежні яго перавялі ў СІЗА па палітычна матываванай крымінальнай справе.
       .
Алег Ларычаў на адным з білбордаў у Менску. Фота: Асамблея НДА Беларусі

Праваабаронцам сталася вядома пра затрыманне арганізатара фестывалю Urban Myths, грамадскага дзеяча і стрыт-арт-мастака Алега Ларычава, паведамляе «Белсат».

Паводле папярэдняй інфармацыі, Алег Ларычаў быў затрыманы напрыканцы лістапада, а ў снежні яго перавялі ў СІЗА па палітычна матываванай крымінальнай справе. Раней Ларычава затрымлівалі ў 2022 годзе і пакаралі 15 суткамі арышту.

Дзякуючы Алегу Ларычаву ў Мінску ды іншых беларускіх гарадах з’явіўся шэраг буйных муралаў, пра якія пісалі ў тым ліку дзяржСМІ. Падчас фестывалю Urban Myths мастакі з усяго свету з’язджаліся, каб упрыгожваць дамы.

Мінгарвыканкам нават размясціў фота Алега Ларычава на адным з білбордаў за выбітную працу.

Пры гэтым у Ларычава былі праблемы з-а яго дзейнасці. На «Вясне» захавалася паведамленне ад 2017 году аб тым, што Ларычава моцна збілі невядомыя ў пад’ездзе яго дому. Сам ён звязаў гэта са сваёй актыўнасцю. Тады ў Мінску з’яўляліся графіці з крытыкай працы чыноўнікаў. На малюнках невядомых мастакоў былі былая міністр працы Мар'яна Шчоткіна, былы прэмʼер-міністр Міхаіл Мясніковіч, былы міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч. Супольнасць Ларычава «Street art» сачыла за падзеямі і паведамляла пра новыя падобныя працы.

вс