Беларуская Служба

Беластоцкі актывіст Анатоль Вайцяхоўскі, які цішком вярнуўся ў Беларусь, даў інтэрв’ю прапагандыстам

12.01.2026 15:26
Як абяцаюць прапагандысты, яны раскажуць пра лёс Уладзіміра Усера, немаладога актывіста з Бабруйска, які ўляпаўся ў фільм БТ і шпіянаж у Польшчы.
Кадр з прапагандысцкага фільму.

Беластоцкі актывіст Анатоль Вайцяхоўскі, які цішком вярнуўся ў Беларусь, даў інтэрв’ю прапагандыстам. Прапагандысцкі фільм з удзелам баранавіцкага прадпрымальніка Анатоля Вайцяхоўскіага анансавала беларускае тэлебачанне. Фільм Ксеніі Лебедзевай называецца «Пабег дадому», звяртае ўвагу «Наша Ніва»

Як абяцаюць прапагандысты, яны раскажуць пра лёс Уладзіміра Усера, немаладога актывіста з Бабруйска, які ўляпаўся ў фільм БТ і шпіянаж у Польшчы.

«Сябар Уладзіміра, Анатоль Вайцяхоўскі, які цудам вярнуўся дадому, распавядае праўду: збіццё пры затрыманні, галеча, поўная абыякавасць так званых «дэмсіл» і адсутнасць якой-небудзь дапамогі», – анансуюць стужку прапагандысты.

На пачатку студзеня актывісты Беластока забілі трывогу: знік прадпрымальнік і заснавальнік папулярнай у 1990‑я баранавіцкай газеты «Шаг» Анатоль Вайцяхоўскі, які пасля пратэстаў 2020 года выехаў у эміграцыю.

Мясцовыя заўважылі, што мужчына перастаў з’яўляцца на працы ў таксі пасля таго, як памёр яго экс-сусед па кватэры Уладзімір Усер. Той знаходзіўся ў Польшчы пад следствам па справе аб шпіянажы.

Аднак, як стала вядома, пакуль у Беластоку шукалі Анатоля Вайцяхоўскага, уяўляючы самыя розныя версіі знікнення, ён знайшоўся ў Беларусі.

Да паслявыбарчых пратэстаў 2020 года Вайцяхоўскі з сям’ёй жыў у Баранавічах, пэўны час працаваў на раённым вузле электрасувязі. У сярэдзіне 1990‑х Вайцяхоўскі стаў адным з заснавальнікаў мясцовай газеты «Шаг». Гэта адна з першых прыватных газет горада і некалі адна з самых папулярных, яе наклад сягаў 11 тыс. экзэмпляраў. Пазней яна перафарматавалася ў чыста рэкламную. У пачатку 2000‑х Вайцяхоўскі сышоў з журналістыкі, стаў прадпрымальнікам. Ён займаўся медыцынай і таварамі для здароўя.

У 2023 годзе Вайцяхоўскага затрымаў ГУБАЗіК – за тое, што Анатоль пакідаў у Тэлеграме каментарыі супраць расійскага ўварвання ва Украіну і гвалту сілавікоў, але калі яго выпусцілі, ён аператыўна эвакуяваўся за мяжу пры дапамозе «Байсола».

вс