За палітыку асудзілі геймдызайнера, які ствараў папулярную гульню World of Warships («Свет караблёў»), паведамляе «Наша Ніва».
Валянцін Толкач нарадзіўся ў Мінску ў 1996 годзе. Скончыў юрыдычны факультэт БДУ, а пазней магістратуру кракаўскага Ягелонскага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Інтэлектуальная ўласнасць і новыя тэхналогіі».
Валяніцн Толкач, у прыватнасці, прадстаўляў інтарэсы Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці ў Вярхоўным судзе.
Праз нейкі час ён перайшоў у IT-сферу: ад пачатку 2023 года працаваў геймдызайнерам у пецярбургскай студыі Lesta Games над папулярнай гульнёй World of Warships. У ліпені 2024 года Толкач перайшоў у Gear Games, дзе займаўся развіццём мабільнай стратэгіі Art of War 3.
Вясной 2025 года яго затрымалі па «справе Гаюна» і абвінавацілі ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці». Мінскі гарадскі суд прыгаварыў яго да трох гадоў калоніі.
вс