Беларуская Служба

Сёння ў прэзідэнта Польшчы адбудзецца калядны прыём для беларусаў 

13.01.2026 11:18
Такія сустрэчы з беларусамі сталі традыцыйнымі яшчэ з часоў прэзідэнцтва Анджэя Дуды.
        , , ,  2022 .
Сустрэча прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды з прадстаўнікамі беларускага грамадства, Бельведэр, Варшава, снежань 2022 г. prezydent.pl

13 студзеня ў   рэзідэнцыі прэзідэнта РП, у палацы Бельведэр, адбудзецца калядна-навагодняя сустрэча прадстаўнікоў беларускай супольнасці з прэзідэнтам Польшчы Каралем Наўроцкім. Пачатак мерапрыемства запланаваны на 19:30 з удзелам лідара дэмакратычных сілаў Святланы Ціханоўскай і прадстаўнікоў беларускай эміграцыі. Прадугледжана выступленне прэзідэнта Польшчы.

Такія сустрэчы з беларусамі сталі традыцыйнымі яшчэ з часоў прэзідэнцтва Анджэя Дуды і разглядаюцца як знак палітычнай падтрымкі Польшчы дэмакратычнаму руху Беларусі.

На гэтым фоне напярэдадні сустрэчы ў сацыяльных сетках разгарэлася дыскусія вакол спісаў запрошаных. Некаторыя дзеячы эміграцыі заявілі, што іх выкраслілі з пераліку гасцей, і абвінавацілі арганізатараў у кулуарных інтрыгах. У Офісе Святланы Ціханоўскай і Аб’яднаным пераходным кабінеце гэтыя абвінавачанні адхіляюць, тлумачачы сітуацыю абмежаванай колькасцю месцаў і жаданнем забяспечыць разнастайнасць удзельнікаў.

эж