Беларуская Служба

Ціханоўская падарыла Наўроцкаму беларускія пераклады Пясецкага

14.01.2026 11:16
Сяргей Пясецкі — адзін з улюбёных пісьменнікаў Караля Наўроцкага. 
C.   .    , , 13  2025 .
C. Ціханоўская і К. Наўроцкі разам з дэлегацыямі, Варшава, 13 студзеня 2025 г.

У аўторак, 13 студзеня, у варшаўскім палацы Бельведэр адбыўся калядны прыём у прэзідэнта Польшчы Караля Наўроцкага з удзелам беларускай дыяспары. У гэты ж дзень ён сустрэўся са Святланай Ціханоўскай. Бакі абмеркавалі геапалітыку, падтрымку беларусаў у Польшчы, супрацоўніцтва з дэмакратычнымі сіламі і культуру.

Святлана Ціханоўская падарыла прэзідэнту Польшчы некалькі кніг на беларускай мове — пераклады твораў Сяргея Пясецкага, аднаго з улюбёных пісьменнікаў Караля Наўроцкага. Сярод падарункаў — «Каханак Вялікай Мядзведзіцы» і «Мінская трылогія». Прэзідэнт Польшчы падзякаваў за падарунак і падкрэсліў, што дзеянне многіх твораў Пясецкага адбываецца ў Беларусі, і назваў яго сімвалам супольнай польска-беларускай гісторыі і літаратуры.

На сустрэчы таксама абмяркоўвалі магчымасць перакладу ўсіх кніг Пясецкага на беларускую мову, тэатральныя пастаноўкі паводле яго твораў і супольныя культурныя ды памятныя ініцыятывы.

Нагадаем, 29 верасня, у Варшаве адбылося перапахаванне пісьменніка, які нарадзіўся ў Ляхавічах на тэрыторыі сучаснай Беларусі.

эж

Прэзідэнт Наўроцкі да беларусаў: Вы на сваім доўгім шляху да незалежнасці і суверэнітэту, і на гэтым шляху Польшча ніколі вас не пакіне

14.01.2026 10:22
Прэзідэнт Рэспублікі Польшча ў пяты раз запрасіў беларускую супольнасць і яе лідараў на калядна-навагоднюю сустрэчу ў Прэзідэнцкі палац Бельведэр.