Беларуская Служба

Лукашэнка трымае Пачобута, каб аказваць ціск на Польшчу – Ціханоўская

14.01.2026 16:01
Журналіст і актывіст польскай меншасці ў Беларусі Анджэй Пачобут знаходзіцца пад вартай з 25 сакавіка 2021 года.
Анджэй Пачобутtwitter.com/Latushka

Рэжым Лукашэнкі не пагаджаецца на вызваленне Анджэя Пачобута, каб аказваць ціск на Польшчу, лічыць Святлана Ціханоўская. Лідарка дэмакратычнай Беларусі ўчора (13 студзеня) наведала Варшаву, дзе прыняла ўдзел у сустрэчы з кіраўніком польскай дзяржавы Каралям Наўроцкім.

Паводле яе, рэжым Лукашэнкі гуляе чалавечым жыццём, шукаючы пэўных выгод. Аднак на гэта пагадзіцца нельга:

- Я вельмі ўдзячная Польшчы за яе паслядоўную палітыку, за разуменне таго, што рэжым гуляе чалавечым жыццём. Ён (рэжым – рэд.) хоча прадаць Анджэю тое ж самае, што прадае іншым людзям, у абмен на пэўныя саступкі. Але каштоўнасці маюць вырашальнае значэнне ў той час, калі мы не можам прымусіць людзей быць разменнымі манетамі, асабліва калі рэжым адмаўляецца мяняць сваю палітыку і хоча, каб гэта нашыя дэмакратычныя партнёры здаліся.

Журналіст і актывіст польскай меншасці ў Беларусі Анджэй Пачобут знаходзіцца пад вартай з 25 сакавіка 2021 года. Беларуская пракуратура абвінаваціла яго ў «рэабілітацыі нацызму», «закліках да санкцый і дзеянняў на шкоду Беларусі», «падбухторванні і распальванні нянавісці».

З траўня 2023 года Пачобут адбывае васьмігадовы тэрмін пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ў Наваполацку.

IAR/аз

У Польшчы не забываюць пра Анджэя Пачобута (ФОТА)

22.12.2025 08:01
У Беластоку і Уроцлаве прайшлі акцыі салідарнасці з журналістам і польскім актывістам, які ўтрымліваецца ў турме ў Беларусі.

Прэзідэнт Наўроцкі да беларусаў: Вы на сваім доўгім шляху да незалежнасці і суверэнітэту, і на гэтым шляху Польшча ніколі вас не пакіне

14.01.2026 10:22
Прэзідэнт Рэспублікі Польшча ў пяты раз запрасіў беларускую супольнасць і яе лідараў на калядна-навагоднюю сустрэчу ў Прэзідэнцкі палац Бельведэр.