Беларуская Служба

Палітвязнямі прызнаныя яшчэ 14 чалавек

15.01.2026 17:07
Усяго на гэты момант палітзняволенымі, паводле ацэнак праваабаронцаў, прызнаныя 1 тыс. 142 чалавекі.
   14
Палітвязнямі прызнаныя яшчэ 14 чалавекFoto: Крыніца: Праваабарончы цэнтр «Вясна»

15 студзеня праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 14 чалавек, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».

У спіс палітзняволеных былі дададзеныя Алена Змушко, Ілля Дзіндзікаў, Дзмітрый Ільюхін, Алег Ларычаў, Дзмітрый Карнейчык, Вераніка Міронцава, Лукер’я Міронцава, Андрэй Стасюкевіч, Аляксандр Чумакоў, Анастасія Грыцкевіч, Максім Собалеў, Сяргей Манжас, Сямён Малашэнкаў і Наталля Бачурынская.

Усяго на гэты момант палітзняволенымі, паводле ацэнак праваабаронцаў, прызнаныя 1 тыс. 142 чалавекі.

вс