Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская правядзе шэраг палітычных сустрэч у швейцарскім Давосе

16.01.2026 19:03
«Для мяне важна, каб тэма Беларусі гучала, каб нас адрознівалі ад Расіі, а беларусаў не прыраўноўвалі да рэжыму».
Святлана Ціханоўская ў студыі Беларускай службы Польскага радыёКрыніца: Беларуская служба Польскага радыё/Барыс Судзін

Беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская на наступным тыдні выступіць на Сусветным эканамічным форуме ў швейцарскім Давосе (19–23 студзеня), а таксама правядзе шэраг палітычных сустрэч. Пра гэта паведамляе «Позірк».

Паводле інфармацыі з яе Тэлеграм-канала, у цэнтры ўвагі будуць пытанні палітзняволеных, спынення рэпрэсій у Беларусі, шляхоў выхаду з палітычнага крызісу.

«Для мяне важна, каб тэма Беларусі гучала, каб нас адрознівалі ад Расіі, а беларусаў не прыраўноўвалі да рэжыму», – заявіла Ціханоўская.

Выступаючы на форуме ў Давосе год таму, палітык заявіла, што сусветныя лідары часам «недаацэньваюць значэнне свабоднай і дэмакратычнай Беларусі ў пытаннях бяспекі».

Паводле яе слоў, некаторыя людзі «не разглядаюць сітуацыю ў Беларусі і Украіне як адзінае цэлае, але гэта так». Расія, адзначыла яна, не бачыць ні ва Украіне, ані ў Беларусі краіны, якія «могуць самі абіраць сваю будучыню».

вс

Ціханоўская: Лукашэнка баіцца, што Амерыка можа страціць да яго цікавасць. Яго можна шмат чым запужаць

15.01.2026 06:03
Кіраўнік АПК дала інтэрв’ю Польскаму радыё, у якім расказала таксама пра тое, ці збіраецца яе кабінет пераязджаць у Варшаву.