Беларуская Служба

Ціханоўская: Мой офіс застаецца ў Вільні

18.01.2026 05:58
Пры гэтым дэмакратычная лідарка сказала, што яе каманда разглядае пашырэнне працы ў Польшчы.
Святлана Ціханоўская ў студыі Беларускай службы Польскага радыёКрыніца: Беларуская служба Польскага радыё/Барыс Судзін

17 студзеня AFP паведаміла, што беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская разам са сваёй камандай пераедзе з Літвы ў Польшчу. Паводле французскага агенцтва, гэтую інфармацыю яму пацвердзілі чатыры чалавекі з атачэння палітыка, а таксама Міністэрства замежных спраў Польшчы. Паведамленне AFP перадрукавалі шматлікія беларускія і замежныя СМІ.  

Разам з тым у размове з Беларускай службай Польскага радыё палітык сказала, што «офіс Святланы Ціханоўскай застаецца ў Вільні» (відэа – 17:05). Пры гэтым дэмакратычная лідарка сказала, што яе каманда разглядае пашырэнне працы ў Польшчы.

7 кастрычніка стала вядома, што Літва знізіла ўзровень фізічнай аховы Ціханоўскай. Цяпер беларускага палітыка і яе офіс ахоўвае літоўская паліцыя.

вс