Беларуская Служба

Беларуску будуць судзіць у Расіі за данаты фонду Навальнага

18.01.2026 13:21
Жанчыну будуць судзіць па крымінальнай справе за «фінансаванне экстрэмісцкай арганізацыі».
СудInactive_account_ID_249/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Пскове за данаты будуць судзіць 68-гадовую бібліятэкарку Маргарыту Палявую. Жанчына абвінавачваецца ў данатах фонду, заснаванага Аляксеем Навальным, паведаміў Тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю!».

Жанчыну будуць судзіць па крымінальнай справе за «фінансаванне экстрэмісцкай арганізацыі». Маргарыту Палявую абвінавачваюць у тым, што яна неаднаразова пераводзіла грошы Фонду барацьбы з карупцыяй, які заснаваў загінулы ў турме ў Расіі Аляксей Навальны.

Працэс пачнецца 26 студзеня ў Пскоўскім гарадскім судзе. Жанчыне пагражае ад 3 да 8 гадоў пазбаўлення волі.

Маргарыта Палявая нарадзілася ў пасёлку Уваравічы Гомельскай вобласці. Працавала ў Пскоўскай абласной універсальнай бібліятэцы. У канцы лістапада 2025 года яе ўнеслі ў расійскі спіс «экстрэмістаў».

вс