Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Беларусі «экстрэмістам» забаранілі працаваць з дзецьмі

18.01.2026 17:52
Закон таксама ўсклаў на бацькоў прамы абавязак абараняць дзяцей ад «шкоднай інфармацыі» ў інтэрнэце.
Школафота: Яраслаў Іванюк/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

З 17 студзеня ў Беларусі пачалі дзейнічаць асобныя палажэнні «Аб змяненні законаў па пытаннях забеспячэння правоў дзяцей». Дакумент істотна ўзмацняе кантроль за кадрамі ў сферы адукацыі і выхавання, а таксама ўскладае новыя абавязкі на бацькоў і наймальнікаў.

Цяпер грамадзяне, у якіх ёсць судзімасць па «экстрэмісцкіх» артыкулах, афіцыйна пазбаўляюцца права займацца педагагічнай дзейнасцю, паведамляе дзяржаўнае агенцтва БелТА. Іх прыраўнялі да людзей, асуджаных за наркотыкі.

Акрамя таго, закон усклаў на бацькоў прамы абавязак абараняць дзяцей ад «шкоднай інфармацыі» ў інтэрнэце.

вс