Беларуская Служба

За 10 сутак Літва не заўважыла ніводнай спробы неўрэгуляванай міграцыі з РБ

19.01.2026 15:18
Ад пачатку міграцыйнага крызісу, створанага рэжымам Лукашэнкі на межах з краінамі Еўрасаюза, літоўскія памежнікі перашкодзілі 24 тыс. 627 мігрантам нелегальна трапіць у краіну.
Літоўскі памежнік на ахове мяжы з БеларуссюКрыніца: State Border Guard Service/Lithuania/X

Ад пачатку 2026 года літоўскія памежнікі спынілі спробы 13 мігрантаў нелегальна трапіць у краіну з Беларусі. Пра гэта паведаміла Дзяржаўная памежная служба пры МУС Літвы, якую цытуе «Еўрарадыё».

Для параўнання служба прыводзіць статыстыку. У 2025 годзе такіх спробаў было 1 тыс. 652, у 2024-м – 1 тыс. 002, у 2023-м – 2 тыс. 643, а ў 2022 годзе – 11 тыс. 211.

Ад пачатку міграцыйнага крызісу, створанага рэжымам Лукашэнкі на межах з краінамі Еўрасаюза, літоўскія памежнікі перашкодзілі 24 тыс. 627 мігрантам нелегальна трапіць у краіну.

Аднак за апошнія 10 сутак літоўскія памежнікі не зафіксавалі ніводнага выпадку нелегальнай міграцыі. На мяжы Беларусі з Латвіяй мігрантаў апошні раз фіксавалі 30 снежня, на мяжы з Польшчай – 9 студзеня.

«У цяперашні час можна падазраваць, што дзейнасць па арганізацыі гэтых мігрантаў, іх накіраванні, аказанні ім садзейнічання і таму падобнае – яна цяпер у нейкім сэнсе прыпыненая», – пракаментаваў інфармагенцтву BNS прэс-сакратар Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы Гедрус Мішуціс.

вс