Паводле ацэнак ААН за 2024 год, колькасць беларускіх эмігрантаў складала каля 790 тыс. 200 чалавек, або 8,7% ад агульнай колькасці насельніцтва, паведамляе thinktanks.pro.
Паводле колькасці грамадзян, якія жывуць за мяжой, Беларусь займае 73‑е месца.
Украіна займае 4‑е месца ў свеце паводле колькасці эмігрантаў: за межамі краіны жывуць каля 9 млн 800 тыс. грамадзян, што адпавядае 25,8% насельніцтва. Расія знаходзіцца на 5‑м месцы з паказчыкам у 9 млн 100 тыс. чалавек, пры долі эмігрантаў 6,3%.
Польшча займае 15‑е месца – за мяжой жывуць 4 млн 600 тыс. палякаў, або 11,9% насельніцтва. Літва размяшчаецца на 105‑м месцы: за межамі краіны жывуць 459 тыс. 300 чалавек, што складае 16,1% насельніцтва. Латвія займае 133‑е месца – за мяжой знаходзяцца 161 тыс. грамадзян, або 8,6% насельніцтва.
У глабальным маштабе лідарамі паводле колькасці грамадзян, якія жывуць за мяжой, застаюцца Індыя (18 млн 500 тыс.), Кітай (11 млн 700 тыс.) і Мексіка (11 млн. 600 тыс.).
вс