Спецпасланнік ЗША ў справах Беларусі Джон Коўл заявіў, што паміж Вашынгтонам і афіцыйным Мінскам развіваюцца «нармальныя» адносіны, нягледзячы на працяг рэпрэсіяў.
Галоўная мэта ЗША — вызваленне палітвязняў, але ў доўгатэрміновай перспектыве амерыканскі бок бачыць вяртанне Беларусі ў міжнародную супольнасць і аднаўленне эканамічнага супрацоўніцтва. Джо Коўл падчас падкрэсліў падчас інтэрв'ю выданню «Зеркало», што гэты працэс будзе паступовым і зойме час.
Прадстаўнік адміністрацыі ЗША ўхіліўся ад ацэнкі Лукашэнкі як дыктатара і адзначыў, што ЗША не маюць намеру ўмешвацца ў адносіны Беларусі з Расіяй і Пуціным. Паводле яго, пытанне будучыні Беларусі пасля вызвалення палітвязняў пакуль адкрытае: «пачакаем і паглядзім».
эж