Беларуская Служба

Беларускі паэт і ўкраінскі кампазітар прадставілі кампазіцыю «Вуліца Жызнеўскага»

20.01.2026 17:22
Цяпер паслухаць трэк можна на лічбавых пляцоўках.
Мемарыял Міхаіла Жызнеўскага ў Кіевефота: President.gov.ua, CC BY 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=76046356

Беларускі паэт Алесь Плотка і ўкраінскі кампазітар Уладзімір Някрасаў прэзентавалі кампазіцыю «Вуліца Жызнеўскага». «Гэта энергічная і светлая песня пра будучыню Беларусі і Украіны, аб’яднаных супольнай барацьбой за свабоду, годнасць і любоў да роднай зямлі», – распавёў Алесь Плотка радыё «Рацыя».

– Цікава, што ў Уладзіміра падыход да беларускай музыкі, хоць ён украінец, трошкі рэтра, нехта пачуе тут, напэўна, водгукі «Песняроў». Нагадаю, Міхаіл Жызнеўскі – першы з двух замежнікаў, якія загінулі на Майдане. І была такая ідэя прыдумаць яму вуліцу яго памяці. У песні яна расцягнулася ад Гомеля да Кіева і ад Оршы да Азова, па ўсёй тэрыторыі, якая сёння пад ударам з усходу.

Цяпер паслухаць трэк можна на лічбавых пляцоўках.

нг