Албанія, Боснія і Герцагавіна, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Чарнагорыя, Нарвегія, Паўночная Македонія і Украіна далучыліся да рашэння Рады Еўрапейскага Саюза ад 15 снежня 2025 года аб увядзенні абмежавальных мер у дачыненні да Беларусі і яе ўдзелу ў расійскай агрэсіі супраць Украіны.
Пра гэта паведаміла выданне «Позірк», спасылаючыся на паведамленне Рады ЕС. У дакуменце адзначаецца, што Еўрасаюз «прымае да ведама гэтае абавязанне і вітае яго».
Рашэннем Рады ЕС быў уведзены новы крытэрый для ўключэння ў санкцыйныя спісы фізічных асоб і арганізацый, якія атрымліваюць выгаду ад палітыкі Мінска або спрыяюць ёй, калі такія дзеянні пагражаюць дэмакратыі, вяршэнству права і бяспецы ў ЕС.
Паводле крыніц, абмяркоўваюцца таксама новыя санкцыі супраць беларускіх банкаў, экспарту ўгнаенняў, а таксама імпарту рапсавага алею і солі.
эж