Беларуская Служба

Асуджаны за «агентурную дзейнасць» і «шпіянаж» бізнэсовец абвясціў галадоўку

21.01.2026 15:32
Паводле былых вязняў, у яго сур’ёзныя захворванні, але неабходных лекаў у Беларусі няма, а сваякам не дазваляюць іх перадаць.
Палітвязень Сяргей Ботвіч Фота: belsmi.by

У папраўчай калоніі №22 пад Івацэвічамі  («Ваўчыныя норы»)  палітвязень Сяргей Ботвіч абвясціў галадоўку, — паведамляе выданне «Зеркало».  Сяргей — ураджэнец Беларусі, грамадзянін Літвы і Францыі, асуджаны ў 2022 годзе на 13 гадоў за «агентурную дзейнасць» і «шпіянаж».

Цяпер Ботвіч знаходзіцца ў штрафным ізалятары. Паводле былых вязняў, у яго сур’ёзныя захворванні, але неабходных лекаў у Беларусі няма, а сваякам не дазваляюць іх перадаць.

Ботвіч не прызнаў віны і сцвярджае, што яму так і не растлумачылі сутнасць абвінавачанняў: у адказ на скаргі пракуратура паведаміла, што даныя засакрэчаныя. Як сцвярджаецца, доказы ў справе грунтаваліся пераважна на паказаннях аднаго сведкі. Пасля гэтага ён абвясціў галадоўку. Былыя вязні лічаць, што яна можа стаць для яго смяротна небяспечнай.

эж