Беларуская Служба

З ліпеня можна будзе папаўняць рахункі па нумары тэлефона

23.01.2026 18:03
Змены ўступяць у сілу з 25 ліпеня 2026 года. Банкам неабходны час, каб абнавіць свае сістэмы.
СмартфонMotortion Films/Shutterstock

У Беларусі з ліпеня з’явіцца магчымасць папаўняць банкаўскі рахунак праз АРІП (адзіная разліковая інфармацыйная прастора – рэд. ) па нумары мабільнага тэлефона. Адпаведныя змены ўнесеныя ў інструкцыю аб парадку аказання плацежных паслуг, паведамляе «Наша Ніва».



Каб папоўніць рахунак па нумары тэлефона, неабходна будзе ведаць сам нумар мабільнага тэлефона, а таксама спатрэбіцца згода атрымальніка на выкарыстанне нумара тэлефона для ажыццяўлення аперацый у АРІП, паясняе Нацбанк.

«Калі ў атрымальніка ёсць некалькі рахункаў у адным банку, ён сам абярэ, на які з іх будуць залічвацца грашовыя сродкі пры папаўненні па нумары тэлефона. Гэта дадатковая магчымасць. Як і раней, можна будзе карыстацца звыклымі рэквізітамі: IBAN, данымі карты, нумарам дамовы і г.д.», – паведамляе галоўная фінансавая ўстанова краіны.

Змены ўступяць у сілу з 25 ліпеня 2026 года. Банкам неабходны час, каб абнавіць свае сістэмы.

аз

У Мінсувязі паяснілі ўвядзенне абмежавання на хуткасць інтэрнэту клопатам пра карыстальнікаў

23.01.2026 15:01
Раней аператары маглі рэзаць хуткасць як заўгодна, пераконваюць прадстаўнікі беларускага Міністэрства сувязі.