Беларуская Служба

Латвія закрывае рэгулярнае аўтобуснае спалучэнне з Беларуссю

24.01.2026 12:22
Рэйс «Рыга — Віцебск» знікне з раскладаў ужо з 1 лютага.
РыгаMakalu/pixabay.com/CC0 Public Domain

Латвія закрывае рэгулярнае аўтобуснае спалучэнне з Беларуссю. Рэйс «Рыга — Віцебск» знікне з раскладаў ужо з 1 лютага, а да чэрвеня спыняцца і ўсе астатнія, — паведамляе euroradio

Рэгулярныя перавозкі ў Беларусь ажыццяўляюць фірмы Latlines і Dautrans. Забараняць паездкі ім не будуць, але і падаўжэння іх ліцэнзій на перавозкі не адбудзецца. Аўтобусы перастануць хадзіць, калі скончацца тэрміны дзеяння ліцэнзій.

Ліцэнзія Dautrans на маршрут у Віцебск скончыцца ўжо праз 5 дзён — 31 студзеня 2026 года. Дазвол Latlines на маршрут у Мінск заканчваецца 26 лютага 2026 года. А на маршрут у Гомель (аўтобус ідзе праз Полацк, Віцебск, Оршу і Магілёў) — 27 чэрвеня 2026 года.

эж