Рыхтуецца адкрыццё аддзяленняў амбасады Расіі ў Віцебску, Гомелі і Магілёве, заявіў дырэктар Другога дэпартамента краін СНД МЗС РФ Аляксей Палішчук.
На гэты момант дзейнічае пасольства Расіі ў Беларусі ў Мінску, а таксама генеральныя консульствы ў Брэсце і Гродне.
Таксама працуюць ганаровыя консулы ў Віцебску і Гомелі. Па лініі Рассупрацоўніцтва дзейнічаюць расійскія цэнтры навукі і культуры ў Мінску, Брэсце і Гродне.
Крыніца: Наша Ніва
нг