У Кіеве беларусы адкрылі пункт нязломнасці, каб дапамагчы жыхарам перажываць адсутнасць святла, сувязі, вады і ацяплення, выкліканыя расійскімі абстрэламі. Пра гэта паведаміла валанцёрка і актывістка Алена Жаркевіч з арганізацыі «Сустрэча», якую цытуе тэлеканал «Белсат». У пункце жыхары ўкраінскай сталіцы могуць зарадзіць тэлефоны, падключыцца да Інтэрнэту, выпіць гарачага, сагрэцца і атрымаць першую дапамогу.
Жаркевіч падзякавала беларусам з розных краін свету — ЗША, Канады, Польшчы, Літвы, Нямеччыны — за салідарнасць, фінансавую і маральную падтрымку. Асобна яна адзначыла беларусаў у самой Беларусі, чыя падтрымка, паводле яе слоў, мае асаблівую каштоўнасць.
На фоне зімовых абстрэлаў Расіі тысячы шматкватэрных дамоў у Кіеве застаюцца без электраэнергіі і ацяплення, і пункты нязломнасці становяцца жыццёва важнымі для насельніцтва.
эж