Беларуская Служба

У Кіеве па падазрэнні ў шпіянажы арыштавана беларуская журналістка 

27.01.2026 11:42
Паводле ГУР і СБУ, з затрыманай некалькі месяцаў вялі аператыўную гульню, перадаючы ёй дэзынфармацыю пад выглядам сакрэтных звестак.
 ,      2015 ,   2020-       .
Як сцвярджаецца, Кардаш працавала на КДБ з 2015 года, а ў 2020-м была накіраваная для агентурнай дзейнасці ва Украіну.Фота: ГУР МА Украіны

Украінскія спецслужбы паведамілі пра арышт у Кіеве беларускай журналісткі Іны Кардаш, якую падазраюць у шпіянажы на карысць КДБ Беларусі. Паводле ГУР і СБУ, з затрыманай некалькі месяцаў вялі аператыўную гульню, перадаючы ёй дэзынфармацыю пад выглядам сакрэтных звестак.

Як сцвярджаецца, Кардаш працавала на КДБ з 2015 года, а ў 2020-м была накіраваная для агентурнай дзейнасці ва Украіну. Пад прыкрыццём журналісткі яна збірала інфармацыю пра беларусаў і расіян, якія ваююць на баку Украіны, а таксама спрабавала наладзіць кантакты з кітайскімі дыпламатамі ў Кіеве.

Іне Кардаш пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Паводле выдання «Наша Ніва», гаворка ідзе пра ўраджэнку Мінска, былую супрацоўніцу шэрагу медыя ва Украіне і Беларусі.

эж

Міністр унутраных спраў Цюрынгіі падазрае партыю AFD у шпіянажы на карысць Расіі

22.10.2025 13:06
«Можа скласціся ўражанне, што партыя Альтэрнатыва для Германіі проста адзначае пункты ў спісе спраў Крамля».