Беларуская Служба

Расійскі ўдарны беспілотнік упаў у Добрушы

27.01.2026 17:37
27 студзеня падчас чарговай атакі на Украіну ў паветраную прастору Беларусі заляцелі некалькі дронаў. 
   Shahed
Беспілотны лятальны апарат ShahedAnelo/Shutterstock

26 студзеня ў гарадской рысе Добруша ўпаў, але не выбухнуў, беспілотнік. Мяркуецца, што гэта ўдарны БПЛА тыпу «Шахед», паведамляе «Флагшток».

Як паведаміла выданню крыніца, мясцовым жыхарам забаранілі фатаграфаваць дрон і неўзабаве яго вывезлі. Час і месца падзення невядомыя.

27 студзеня падчас чарговай атакі на Украіну ў паветраную прастору Беларусі заляцелі некалькі дронаў. Паведамлялася, што адзін дрон ішоў курсам на Мазыр, а іншы – на Хойнікі.

Доказаў таго, што гэтыя дроны перасеклі мяжу, няма. Аднак ёсць зафіксаваныя выпадкі вылету іншых дронаў з Гомельшчыны. Адзін з маніторынгавых каналаў паінфармаваў, што праз тэрыторыю Беларусі ўздоўж мяжы адзін беспілотнік накіроўваўся ў бок Жытомірскай вобласці. Пазней паведамлялася пра палёты яшчэ двух дронаў у бок Украіны.

«Флагшток» робіць выснову, што зранку 27 студзеня праз Гомельшчыну прайшлі мінімум тры расійскія беспілотнікі. Ці ўсе яны пакінулі тэрыторыю Беларусі – невядома.

вс