Беларуская Служба

«Нават невялікі данат – гэта вялікі ўнёсак». Святлана Ціханоўская заклікала дапамагчы беларускім незалежным СМІ

28.01.2026 12:30
«Свабодная Беларусь пачынаецца са свабоднага слова», – заявіла лідарка дэмакратычнай Беларусі.
Святлана Ціханоўская ў студыі Беларускай службы Польскага радыёКрыніца: Беларуская служба Польскага радыё/Барыс Судзін

Дэмакратычная лідарка Беларусі Святлана Ціханоўская выказалася пра дапамогу беларускім незалежным СМІ.

«На мінулым тыдні, знаходзячыся ў Давосе, я асабліва шмат думала пра тое, як важна для нас мець свой голас. Голас, які паказвае рэальнасць, у якой мы жывем. Гэтым голасам часцей за ўсё для нас з'яўляюцца беларускія незалежныя СМІ і людзі, якія штодня, нягледзячы на ціск, рызыкі і выгнанне, працягваюць расказваць пра Беларусь і для Беларусі. Яны захоўваюць і распаўсюджваюць праўду. А нам вельмі важна захаваць іх. Таму калі ў вас ёсць магчымасць – калі ласка, падтрымлівайце беларускія медыя», – заклікала Святлана Ціханоўская.

Палітык нагадала таксама, што «нават невялікі данат – гэта вялікі ўнёсак».

«Свабодная Беларусь пачынаецца са свабоднага слова. І я вельмі ўдзячная кожнаму і кожнай, хто дапамагае яго захаваць», – дадала Святлана Ціханоўская.

аз

Ціханоўская: Лукашэнка баіцца, што Амерыка можа страціць да яго цікавасць. Яго можна шмат чым запужаць

15.01.2026 06:03
Кіраўнік АПК дала інтэрв’ю Польскаму радыё, у якім расказала таксама пра тое, ці збіраецца яе кабінет пераязджаць у Варшаву.