Беларуская Служба

Беларускі трэнер узначаліць славенскі клуб «Цэле»

28.01.2026 15:01
Іван Маеўскі замяніць на пасадзе галоўнага трэнера славенскага клуба іспанца Альберта Рыеру.
Іван Маеўскі football.by

Беларускі спецыяліст Іван Маеўскі будзе выконваць абавязкі галоўнага трэнера славенскага клуба «Цэле».

Як паведамляе партал Ekipa.si, на які спасылаецца football.by, экс-паўабаронца нацыянальнай каманды Беларусі, які працуе асістэнтам іспанца Альберта Рыеры, часова зменіць на гэтай пасадзе свайго кіраўнік, які ў хуткім часе ўзначаліць франкфурцкі «Айнтрахт».

Па інфармацыі крыніцы, паядынак чэмпіянату Славеніі 1 лютага супраць «Марыбара» стане для Рыеры апошнім у руля каманды.

Пасля 18 тураў з 43 ачкамі «Цэле» ўпэўнена лідзіруе ў турнірнай табліцы, на 12 балаў апярэджваючы клубы «Копер» і «Марыбaр», якія ідуць другім і трэцім.

Акрамя таго, клуб «Цэле» чакаюць стыкавыя матчы ў Лізе канферэнцый.

аз

Федэрацыя хакею Беларусі выказала пратэст супраць працягу адхілення зборнай краіны ад чэмпіянату свету

23.01.2026 13:20
На думку федэрацыі, рашэнні Рады «носяць дыскрымінацыйны характар» і «прымаюцца на нацыянальнай і палітычнай глебе».