Беларуская Служба

Латушка ў ПАРЕ: Толькі дэмакратычныя змены ў Беларусі могуць гарантаваць бяспеку Еўропы

29.01.2026 15:33
Таксама выступіў дакладчык ПАРЕ па Беларусі Эмануэліс Зінгерыс, які заявіў, што Беларусь з’яўляецца ключавым элементам рэгіянальнай бяспекі.
Павал ЛатушкаАфіцыйны канал Паўла Латушкі/@latushka

У Парыжы на пасяджэнні Камітэта па палітычных пытаннях і дэмакратыі ПАРЕ абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі. З заявай выступіў дэлегат Каардынацыйнай Рады, члег беларускай дэлегацыі ў ПАРЕ Павел Латушка:

«Нягледзячы на намаганні Злучаных Штатаў па вызваленні палітвязняў, яшчэ больш людзей прызнаюцца новымі палітычнымі зняволенымі. Гэта выглядае як канвеер. Літаральна перад сённяшняй сустрэчай праваабарончы цэнтр «Вясна» прызнаў яшчэ 8 беларусаў палітвязнямі. Для нас вельмі важная ўвага ПАРЕ да сітуацыі ў Беларусі», — сярод іншага адзначыў Латушка.

Таксама выступіў дакладчык ПАРЕ па Беларусі Эмануэліс Зінгерыс, які заявіў, што Беларусь з’яўляецца ключавым элементам рэгіянальнай бяспекі, а мір у Еўропе магчымы толькі пры сістэмных дэмакратычных зменах, а не дамоўленасцях з аўтарытарным рэжымам. Дакладчык нагадаў, што з 2020 года ў Беларусі асуджана больш за 8 000 чалавек па палітычных матывах.

эж