Беларуская Служба

У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 12 прозвішчаў

30.01.2026 16:01
Нагадваем, цяпер у «Спісе экстрэмістаў» 6 226 чалавек.
ПашпартЗдымак: Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Міністэрства ўнутраных спраў 30 студзеня зрабіла традыцыйнае пятнічнае абнаўленне «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці», нагадвае «Вясна»

Амаль усе з новых «экстрэмістаў» – 12 чалавек – былі асуджаныя за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».

Нагадваем, цяпер у «Спісе экстрэмістаў» 6 226 чалавек.

Якія абмежаванні для тых, каго ўключылі ў Спіс?

Згодна часткамі 3 і 4 артыкула 18 Закона «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму» грамадзянам, у дачыненні да якіх маецца прысуд, які ўступіў у законную сілу, да пагашэння або зняцця судзімасці і на працягу пяці гадоў пасля пагашэння або зняцця судзімасці забараняецца:

- займацца дзейнасцю, звязанай з абаротам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў, зброі і - боепрыпасаў, выбуховых рэчываў,
- педагагічнай дзейнасцю (у частцы рэалізацыі зместу адукацыйных праграм),
- выдавецкай дзейнасцю,
- займаць дзяржаўныя пасады,
- праходзіць ваенную службу.

Напрыклад, чалавек, які быў асуджаны па арт. 369 Крымінальнага кодэкса за абразу прадстаўніка ўлады, не зможа працаваць эканамістам у выканкаме або ідэолагам яшчэ на працягу пяці гадоў пасля пагашэння або зняцця судзімасці.

аз

У МУС Беларусі паведамілі аб затрыманні яшчэ трох чалавек за «прапаганду нацызму»

28.01.2026 16:04
Суд прызнаў Telegram-каналы затрыманых «экстрэмісцкімі» матэрыяламі. Ім пагражае па 12 гадоў пазбаўлення волі.