Беларуская Служба

Прадоўжаны парадак перагрузкі і перачэпкі грузаў на граніцы з краінамі ЕС

30.01.2026 15:02
Абмежаванні, гэта адказ Мінска на меры, якія ўвёў Еўрасаюз за ролю Беларусі ў ваеннай агрэсіі супраць Украіны.
Мяжа БеларусіФота: gpk.gov.by

Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі працягнула парадак, згодна з якім у пункты перагрузкі і перачэпкі на мяжы з краінамі Еўрасаюза могуць уязджаць толькі грузавыя аўтамабілі і цягачы, зарэгістраваныя ў краінах ЕАЭС, паведаміў «Позірк».

Гэта паводле старонкі вынікае з апублікаванай 30 студзеня на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале пастановы ведамства ад 14 студзеня № 2.

Для зарэгістраваных у Казахстане транспартных сродкаў парадак будзе дзейнічаць да 31 снежня 2026 года; Арменіі, Беларусі, Кыргызстане і Расіі –да 31 снежня 2027 года.

Беларусь дазволіла ўязджаць у пункты перагрузкі і перачэпкі на мяжы з Еўрасаюзам перавозчыкам з усіх краін Еўразійскага эканамічнага саюза пастановай Мінтранса ад 16 лютага 2024 года нумар 8.

Пры гэтым, калі базавая пастанова ведамства (21 лістапада 2023 года) дазваляла праводзіць «грузавыя аперацыі і (або) перачэпку» толькі зарэгістраваным у Беларусі і Расіі «грузавым аўтамабілям і цягачам», то пастанова 2024 года дадала да гэтага пераліку астатнія краіны ЕАЭС – Арменію, Казахстан і Кыргызстан.

У сувязі з уводзімымі Казахстанам у пачатку 2025 года часовымі абмежаваннямі па перавозках грузаў з перачэпкай і перагрузкай, гэта краіна на некаторы час была выключана са спісу Мінтранса Беларусі.

У рамках абмежавальных мер у дачыненні да РФ за вайну супраць Украіны і роля Мінска ў ваеннай агрэсіі Еўрасаюз з 9 красавіка 2022 года забараніў беларускім перавозчыкам перамяшчаць грузы аўтамабільным транспартам па тэрыторыі ЕС, у тым ліку транзітам. У адказ на гэта ўлады ў Мінску з 16 красавіка таго ж года забаранілі перамяшчэнне зарэгістраваных у ЕС цягачоў праз мытную граніцу ЕАЭС у Беларусь. Выключэнне было зроблена для транспарту, які ідзе праз пэўныя пункты пропуску ў спецыяльна ўстаноўленыя месцы для правядзення грузавых аперацый і перачэпкі.

аз