Беларуская Служба

Больш за паўмільёна беларусаў жывуць без цэнтральнага вадаправода

31.01.2026 11:02
У Беларусі толькі 93,9% жыхароў забяспечаныя цэнтралізаванай вадой, да каналізацыі доступ мае толькі 81% насельніцтва. 
Ілюстрацыйнае фотаImage by Reijo Telaranta from Pixabay/CC0

Гендырэктар «Белводаканала» агучыла статыстыку па водазабеспячэнні ў краіне на пачатак 2026 года. Лічбы гавораць самі за сябе.

93,9% жыхароў забяспечаныя цэнтралізаванай вадой. Гэта значыць, што астатнія 6,1% (больш за 500 тысяч чалавек) усё яшчэ карыстаюцца студнямі або прывазной вадой.

З каналізацыяй сітуацыя больш складаная: доступ да цэнтральнага водаадвядзення ёсць толькі ў 81% насельніцтва.

97% сцёкавых вод праходзяць ачыстку перад тым, як патрапіць у вадаёмы.

Нягледзячы на ​​бадзёрыя справаздачы аб будоўлях, для сотняў тысяч грамадзян «выгоды ў двары» і вядро застаюцца паўсядзённай рэальнасцю.

Крыніца: @belarus_economy/юл