Беларуская Служба

Пратэрмінаваная запазычанасць дзяржсектара па крэдытах за год вырасла ў 10 разоў

31.01.2026 12:14
Запазычанасць дзяржаўнага сектару эканомікі ў мінулым годзе склала амаль 35 мільярдаў рублёў.
Ілюстрацыйнае фотаImage by Alex Barcley from Pixabay/CC0

Запазычанасць па крэдытах, выдадзеных арганізацыям банкамі, што працуюць у Беларусі, на 1 студзеня 2026 года склала 95 мільярдаў 799,3 мільёнаў рублёў – на 12,6% больш, чым годам раней (85 мільярдаў 71,7 мільёнаў), сведчыць праведзены «Позіркам» аналіз дадзеных Нацыянальнага банку.

Запазычанасць дзяржаўнага сектару эканомікі склала 34 мільярды 735,6 мільёны (+13,3%), прыватнага – 61 мільярд 63,7 мільёны ​​(+12,2%).

Пратэрмінаваная запазычанасць дасягнула 893,8 мільёнаў рублёў (+15,2%): у дзяржсектары – 720,3 мільёны (рост у 10,4 раза), у прыватным – 172,7 мільёны ​​(зніжэнне ў 4,1 раза).

Крыніца: «Позірк»/юл