Беларуская Служба

Група індыйцаў просіць улады Індыі выратаваць іх з Беларусі

03.02.2026 08:36
Дзевяць грамадзян Індыі заяўляюць, што затрымаліся ў Беларусі без працы, і просяць улады Індыі дапамагчы ім вярнуцца на радзіму, піша The Hindu.
Група індыйцаў просіць улады Індыі выратаваць іх з Беларусі скрыншот з відэа/Reform

Жонка аднаго з індыйцаў заявіла, што ў снежні 2025 года яе муж, Т. Тхангасвамі, з'ехаў у Беларусь праз агенцтва па працаўладкаванні, заплаціўшы таму 400 тысяч рупій (каля 4400 долараў). Па словах жанчыны, яе муж знаходзіцца ў Беларусі амаль два месяцы, але за гэты час яму не далі працу, належнае жыллё і харчаванне.

Выданне звязалася з Тхангасвамі. Ён расказаў, што першапачаткова агенцтва паабяцала яму працу ў Ізраілі, але, атрымаўшы грошы, перастала выходзіць на сувязь. Толькі праз год Тхангасвамі і іншых адправілі ў Беларусь. У выніку ў Беларусі аказалася дзевяць грамадзян Індыі. Яны кажуць, што агенцтва не дае выразных адказаў на іх пытанні, і скардзяцца на «сурʼёзныя цяжкасці ў незнаёмай краіне» і моцныя снегапады. Індыйцы прабачаць урад сваёй краіны выратаваць іх з Беларусі.

Нядаўна ў такой жа сітуацыі аказалася грамадзянка Індыі. Яна прыляцела ў Беларусь праз агенцыю на працу, але засталася ў краіне без грошай і без працы. Пасля таго, як яе гісторыя разышлася па СМІ, сітуацыяй зацікавілася беларуская міліцыя. Жанчына змагла вылецець на радзіму.

Reform/ав