Беларуская Служба

Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» прызнаная экстрэмісцкім фарміраваннем

03.02.2026 13:40
Сёння новая пазіцыя ўнесена ў спіс экстрэмісцкіх фарміраванняў.
     -     2008 .
«Будзьма беларусамі» пачыналася як шырокая культурна-асветніцкая кампанія ў Беларусі ў 2008 годзе.Budzma

Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» прызнаная экстрэмісцкім фарміраваннем рашэннем МУС ад 29 студзеня 2026 года. Паводле рашэння, у спіс унесеныя культурна-асветны медыя-партал Budzma.org і ўсе старонкі «Будзьма беларусамі!» у сацсетках, а таксама бот-афіша беларускіх мерапрыемстваў @Budzma_razam_bot.

У дакуменце ўказаны асабіста каардынатары кампаніі Ніна Шыдлоўская і Алена Макоўская як асобы, якія маюць дачыненне да фарміравання.

У дакуменце паведамляецца: «Група грамадзян, якія ўваходзяць у экстрэмісцкае фарміраванне «Будзьма беларусамі!», ажыццяўляе экстрэмісцкую дзейнасць».

У пералік унесены: сайт budzma.org, Facebook, Youtube, Instagram, Threads, Х, Tiktok, бот-афіша беларускіх мерапрыемстваў @Budzma_razam_bot, тэлегарам-канал, акаўнт у PayPal, PayPal, Zbsb.bel@gmail.com, старонка для данатаў https://ko-fi.com/budzma, лагатып «Будзьма беларусмі!» «ў выглядзе графічнага малюнка, які паказвае схематычнае адлюстраванне трох чалавечых сілуэтаў белага колеру на чырвоным фоне».

Адрасы электроннай пошты, указаныя ў пераліку, не маюць дачынення да «Будзьма беларусамі!».

Кампанія просіць сваіх чытачоў прыняць пад увагу гэтую інфармацыю. Калі яны ў Беларусі або наведваюць Беларусь, лепш чытаць і глядзець «Будзьма беларусамі!» без падпіскі.

«Кампанія «Будзьма Беларусамі!» ужо 17 гадоў працуе на тое, каб Беларусь стала бліжэй да кожнага з нас. А мы — бліжэй да Беларусі, і прызнанне экстрэмісцкім фарміраваннем нас не спыніць. Мы прыцягваем працаваць і ствараць для вас цікавы беларускацэнтрычны кантэнт», - піша арганізацыя.

І дадае: «Калі вы лічыце гэта для сябе бяспечным, падтрымайце нас праглядамі, лайкамі і данатамі».

нг