Уладзімір Ткачэнка нарадзіўся 30 кастрычніка 1948 года ў Мінску. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. З 1979 года кіраваў студыяй у Палацы культуры Мінскага трактарнага завода - нагадвае Наша Ніва.
У мастацкіх выставах браў удзел з 1976 года. Працаваў у галіне станковага жывапісу ў жанрах пейзажа, партрэта, нацюрморта.
Развітанне з Уладзімірам Ткачэнкам адбудзецца 4 лютага ў царкве Опцінскіх старцаў у Мінску (Касманаўтаў, 24), пахаванне на Лясных могілках у Шабанах (13:00).
нг